Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  2. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  3. «Выстройваюцца чэргі». У МУС расказалі, як міліцыя ладзіць рэйды па «дармаедах»
  4. «Оскар-2025»: лучшим фильмом признана «Анора», лучшей актрисой — Майки Мэдисон
  5. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  6. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  7. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  8. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  9. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  10. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
Читать по-русски


Былы добраахвотнік палка Каліноўскага, які знаходзіцца ў зняволенні ў Вільнюсе па падазрэнні ў забойстве іншага байца, абвясціў галадоўку. Да яе далучыўся яго бацька, а родныя экс-каліноўца прыйшлі з пратэстам у Генпракуратуру Літвы, паведамляе «Радыё Унэт».

Акция протеста родственников задержанного белоруса. Фото: "Радыё Ўнэт"
Акцыя пратэсту ў падтрымку затрыманага беларуса. Фота: «Радыё Ўнэт»

У снежні мінулага года былога добраахвотніка палка Каліноўскага знайшлі ў Вільнюсе мёртвым. Як пісала «Радыё Свабода» са спасылкай на свае крыніцы, мужчына прыйшоў у госці да іншага экс-каліноўца і яго жонкі. Перад смерцю загінулы нібыта папрасіў прыяцеля пагаварыць сам-насам у асобным пакоі, а праз некаторы час быў знойдзены там з нажом у сэрцы. Гаспадара кватэры затрымалі на месцы здарэння.

З таго часу беларус ужо паўгода знаходзіцца за кратамі па падазрэнні ў забойстве. Каб даказаць сваю невінаватасць, ён запатрабаваў праверыць яго на паліграфе, пракуратура спачатку пагадзілася на гэта, але потым адмовіла без тлумачэння прычын, расказаў выданню бацька экс-каліноўца Сяргей.

— Я ужо напісаў афіцыйны ліст і у Генпракуратуру [Літвы], і у прэзідэнтуру, каб чалавека пачулі. Не пачуюць сёння — значыць, будзем выходзіць далей, — заявіў бацька маладога чалавека.

Ён дадаў, што пасля адмовы пракуратуры сваякі знайшлі прыватнага паліграфолага і былі гатовыя заплаціць яму за праверку, але гэты варыянт таксама не дазволілі.

Паводле слоў Сяргея, насуперак заяве следства аб забойстве яго сын сцвярджае, што паўгода таму яго былы саслужывец скончыў жыццё самагубствам:

— Ён усё гэта бачыў, яны абодва былі ў адным пакоі. На нажы няма адбіткаў сына, толькі адбіткі загінулага. Былі пытанні да экспертаў, ці можна выдаліць гэтыя адбіткі, адказ — не, малаверагодна. Сыну ніхто не верыць.

Акция протеста родственников задержанного белоруса. Фото: "Радыё Ўнэт"
Акцыя пратэсту ў падтрымку затрыманага беларуса. Фота: «Радыё Ўнэт»

Цяпер дасудовае следства працягнулі яшчэ на месяц. Родныя маладога чалавека ў мінулую пятніцу прыйшлі ў Генпракуратуру Літвы, каб выказаць нязгоду з ходам расследавання. Акрамя таго, 15 чэрвеня падазраваны экс-калінавец абвясціў галадоўку, да якой далучыўся яго бацька.

— Гэта крайняя мера. Галадоўка «мокрая», то бок чалавек п’е толькі вадкасць. Зразумела, што здароўя гэта не дадае, — кажа Сяргей.

Паводле яго слоў, сын «разумее, што калечыць сябе», аднак «рух у справе можа пачацца толькі тады, калі адбудуцца змены ў крыві і з арганізмам».

Справа ўскладняецца ваенным мінулым падазраванага, сцвярджае сястра маладога чалавека.

Маці беларуса распавяла, што сям’я даведалася пра яго ўступленне ў полк Каліноўскага ўжо па факце, а пасля заканчэння службы ён звярнуўся па псіхалагічную дапамогу:

— У яго былі вялікія планы на будучыню. Ён вучыцца ва ўніверсітэце. Ён браў акадэмічны адпачынак і ў лютым павінен быў аднавіцца на вучобе.

Цяпер сям’я спадзяецца, што былому добраахвотніку ўсё ж дазволяць прайсці праверку на паліграфе і гэта дапаможа высветліць праўду.