Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Выстройваюцца чэргі». У МУС расказалі, як міліцыя ладзіць рэйды па «дармаедах»
  2. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  3. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  4. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  5. «Оскар-2025»: лучшим фильмом признана «Анора», лучшей актрисой — Майки Мэдисон
  6. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  7. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  8. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  9. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  10. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
Читать по-русски


З апошніх прэзідэнцкіх выбараў прайшло роўна тры гады. Падзеі 9 жніўня 2020-га назаўжды змянілі Беларусь: такога ўздыму грамадзянскай супольнасці і ўзроўню рэпрэсій нашая краіна яшчэ не ведала. Як мы змяніліся за гэты час? Чаму тое, што адбылося, стала магчымым? Пра гэта ў гадавіну пачатку пратэстаў мы гаворым з былым кіраўніком Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Генадзем Коршунавым.

Геннадий Коршунов. Фото: facebook.com/KorshunauGenadz
Генадзь Коршунаў. Фота: facebook.com/KorshunauGenadz

Нішто не прадказвала выбуху

— У 2020 годзе Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі, які вы тады ўзначальвалі, напэўна праводзіў сацыялагічныя апытанні. Якім у той час быў стан беларускага грамадства і ці фіксавалі вы нейкія прыкметы таго, што можа здарыцца тое, што здарылася?

— Прадказаць тое, што адбылося, у працэсе было вельмі складана. Пра імавернасць такога выбуху не пісаў ніхто. У лютым ці сакавіку 2020 года быў артыкул прафесара Андрэя Вардамацкага пра тое, што грамадства дэпалітызаванае, быў артыкул Сяргея Нікалюка прыкладна з той жа высновай.

Калі гаворка ідзе пра сацыялагічныя звесткі, то па іх можна было адсачыць зніжэнне даверу да Лукашэнкі. У мяне ёсць звесткі двух даследаванняў Інстытута сацыялогіі, частка з іх не друкавалася, і чытачы «Люстэрка» будуць першымі, хто іх убачыць. Гэта інфармацыя за люты і травень 2020 года.

Падчас правядзення зімовага даследавання імёны кандыдатаў у прэзідэнты яшчэ не былі вядомыя, і ў такіх выпадках сацыёлагі звычайна пытаюць: «За каго вы прагаласуеце — за прадстаўніка ўлады, за прадстаўніка апазіцыі ці за самавылучэнца?» Я нагадаю, гэта люты, каранавіруса яшчэ не было. За прадстаўніка ўлады тады былі гатовыя прагаласаваць 19% апытаных. Гэта было класічнае сацыялагічнае даследаванне метадам face-to-face (асабістае інтэрв'ю з апытваным. — Заўв. рэд.). Даверу да ўлады ў лютым ужо не было.

У канцы сакавіка было даследаванне пра давер уладзе, вынікі якога тады пратачыліся ў медыя. Тут трэба разумець, што давер заўсёды вышэйшы за электаральны рэйтынг. Па Мінску рэспандэнтаў, якія сказалі, што давяраюць Лукашэнку, было 24%, па краіне ў цэлым — 33%. Таксама было апытанне пра ацэнку дзейнасці ўлады. Хутчэй станоўча яе ацэньвалі 36%.

Можна было чакаць, што недавер да ўлады дасць пра сябе ведаць, але выбуху гэта не абяцала. У класічным сцэнары для таго, каб ён адбыўся, нешта мусіць рабіць апазіцыя. Але мы памятаем, што іх праймерыз у 2020 годзе скончыліся нічым.

— З пункту гледжання сацыёлага, што адбылося ў Беларусі ў 2020 годзе?

— Тут трэба разумець вось што. Звычайна, калі мы гаворым пра 2020-ы, мы гаворым пра пратэсты, маршы, моцную мабілізацыю грамадства. Я на гэта гляджу з трохі іншай перспектывы, з сацыяльна-гістарычнай. І ў такім развароце я думаю, што правільна казаць пра рэвалюцыю. Той выбух, які адбыўся ў 2020 годзе, у нейкай ступені быў наканаваны. Калі б гэта не адбылося ў 2020 годзе, то адбылося б пазней.

Рэвалюцыя — гэта не толькі змена палітычнага рэжыму, змена ўлады — канец, пік рэвалюцыі. У нашым выпадку ёсць толькі першы этап, калі адбыўся выбух, што выспяваў дзесяцігоддзямі, і на яго паўплывалі некалькі груп фактараў.

Першае — гэта фактары тэктанічнага характару, якія развіваліся дзясяткі гадоў. Пачалося ўсё з урбанізацыі, якая пасля Другой сусветнай вайны была ледзь не самай хуткай у Еўропе. Да пачатку 2000-х гадоў гарадское насельніцтва Беларусі павялічвалася на 1% за год, то-бок на 10% за дзесяцігоддзе — гэта ўнікальны тэмп. У нейкі час Мінск быў адным з самых хуткарослых гарадоў свету, хутчэй развіваўся толькі Мехіка.

Але было прынцыповае адрозненне. У Мексіцы людзі проста ехалі ў горад, а ў Беларусі не толькі ехалі ў горад — і гэта другі трэнд: у нас развівалася індустрыялізацыя, людзі ехалі і адразу ж атрымлівалі працу на заводах.

Трэці трэнд — рост адукацыі, развіццё навуковых і інжынерных школ. Поспех Парку высокіх тэхналогій у Беларусі — адзін з вынікаў развіцця гэтых школ.

Наступная група фактараў пачала развівацца з другой паловы нулявых гадоў. Першы — развіццё прыватнага сектару. Калісьці мы прывыклі, што ў Беларусі ўсё дзяржаўнае, што дзяржава забяспечвае людзям асноўнае месца працы. Але раптам аказалася, што гэта не так. Велізарная частка людзей пачала працаваць у прыватным сектары, ён стаў даваць больш чым палову ВУП.

Другі фактар гэтага блока — цыфравізацыя. Гэты працэс пачаў развівацца ў другой палове нулявых гадоў. Былі перыяды, калі тэмпы росту даступнасці інтэрнэту ў Беларусі былі ледзь не самымі высокімі ў Еўропе. Гэта вельмі хутка мяняе як паводзіны, так і ўсведамленне дзяржавы, грамадства, свету, сябе.

Трэці момант — гэта даволі хуткае развіццё таго, што можна назваць сярэднім класам. Ці, калі інакш — інтэнсіўны рост эканамічнага дабрабыту. Праўда, ён скончыўся ў канцы дзясятых гадоў, але да гэтага тэмпы прыросту ВУП у Беларусі былі самымі высокімі сярод усіх краін-суседзяў.

Апошнія тры фактары, якія справакавалі выбух у 2020 годзе, — гэта, па-першае, палітызацыя 2019 года, калі ішлі размовы пра дарожныя карты інтэграцыі з Расіяй. Людзі пачалі варушыцца, пачаў напружвацца бізнес. Плюс да канца года прайшоў шэраг мерапрыемстваў — пачынаючы ад перапахавання рэшткаў Каліноўскага, калі людзі былі ашаломленыя тым, як іх шмат, і заканчваючы зносам крыжоў у Курапатах, калі людзі таксама былі шакаваныя, але з іншай прычыны.

Пасля наступіў 2020 год і COVID-19. Звесткі даследаванняў паказвалі, што людзі, убачыўшы, што дзяржава іх кінула сам-насам з пытаннем жыцця і смерці, першыя асобы казалі, што нічога страшнага не адбываецца, але людзі бачылі, як паміраюць іх блізкія і суседзі — усё гэта выклікала хвалю абурэння. Выбуху вельмі паспрыяла тое, што выбары былі прызначаныя амаль адразу пасля першай хвалі кавіду, калі людзі зразумелі, што грамадства само змагло справіцца з дапамогай самаарганізацыі, а не дзяржавы. На гэтай хвалі з’явіліся палітыкі новай генерацыі, і людзі іх падтрымалі.

«Настрой ядра пратэсту не змяніўся»

— Вы як дырэктар Інстытута сацыялогіі пісалі нейкія дакладныя і аналітычныя запіскі пасля правядзення даследаванняў для дзяржаўных органаў? На іх была рэакцыя, нейкая зваротная сувязь?

— Маніторынг сітуацыі праводзіўся, але яго базавыя пытанні распрацоўваліся ў нулявых гадах. Напрыклад — адкуль людзі часцей атрымліваюць інфармацыю: з тэлевізара або інтэрнэту? Нейкія вытрымкі з вынікаў даследаванняў, вядома, рабіліся, яны былі больш апісальнага плану.

Напрыклад, калі даследаванне праводзілася на замову Міністэрства аховы здароўя ці Нацыянальнага банка, то пасля яго правядзення нейкая камунікацыя з гэтымі ведамствамі была. Але калі нешта адпраўлялася ў Адміністрацыю прэзідэнта, то пытанняў не было. Аднойчы я зразумеў, што насамрэч нас не чытаюць і станам грамадства ніхто не цікавіцца: чыноўнікі з адміністрацыі ўдакладнілі, што значыць адзін з індэксаў. Я патлумачыў, яны сказалі, што ўсё роўна нічога не зразумелі, і ўсё.

Нармальнай сістэмы сацыялагічнага маніторынгу сітуацыі ў краіне няма — гэта 100%. Разавыя даследаванні тэарэтычна могуць быць, але сістэмы няма.

— Цяпер грамадства яшчэ захоўвае аптымізм ці людзі змірыліся з тым, што адбываецца, сышлі ў падполле?

— У грамадстве ёсць тры буйныя групы людзей. Першая — гэта тыя, хто падтрымлівае рэжым, другая — ядро пратэсту, трэцяя — умоўная сярэдзіна, якая ў 2020 годзе выступіла супраць улады.

— Якія долі гэтых групаў?

— Цяпер даследаванні праводзіць складана, і пытанне пра давер уладзе такое, на якое людзі не хочуць адказваць сумленна, таму можна казаць пра працяг трэндаў мінулага года.

Зыходзячы з адказаў пра стаўленне да Расіі, вайны, ядзернай зброі, я б сказаў, што доля зацятых «ябацек» наўрад ці большая за 30%. Калі казаць пра ядро пратэсту, то гэта таксама прыкладна траціна грамадства. Большая частка — гэта тое, што можна назваць палітычнай сярэдзінай.

— Якія настроі ў гэтых трох групах грамадства?

— Умоўныя «ябацькі» як падтрымлівалі ўладу, так і падтрымліваюць, але ў іх пачынае ўзнікаць напружанне праз канфлікт ва Украіне. Тут ёсць татальны кансэнсус у беларускім грамадстве — усе, незалежна ад палітычнага падзелу, выступаюць супраць удзелу Беларусі ў вайне.

Другая група — ядро пратэсту. Мы заканчваем апрацоўку звестак «Народнага апытання», якое апісвае дынаміку ў гэтай групе грамадства, але ўжо цяпер я магу сказаць, што ў параўнанні з 2020 годам настроі ядра практычна не змяніліся, лічбы рухаюцца ў межах памылкі выбаркі. Сярод гэтых людзей расчаравання ў 2020 годзе няма. Гэта важна, бо нягледзячы на ўсе рэпрэсіі ў краіне, скандалы ў дэмакратычных сілах, ядро пратэсту падзеі 2020 года працягвае ацэньваць станоўча.

Самая складаная група — гэта сярэдзіна, бо сітуацыя няпростая. У Беларусі пануе прапаганда, альтэрнатыўныя крыніцы інфармацыі прызнаюцца экстрэмісцкімі, і за ўзаемадзеянне з імі можна атрымаць вялікі тэрмін. Лукашэнка навучыўся эфектыўна выкарыстоўваць той факт, што Беларусь сваім войскам не ўдзельнічае ў вайне ва Украіне, гэты тэзіс адгукаецца беларускаму грамадству, і гэты фактар гуляе на карысць уладзе. Пасля пачатку вайны былі негатыўныя прагнозы што да стану эканомікі, але яны не спраўдзіліся, эканоміка, прынамсі пакуль, утрымалася. Праблемы ёсць — асартымент тавараў, зарплаты, недахоп супрацоўнікаў, — але абвалу не адбылося. Таму сярэдзіна цяпер хутчэй станоўча ацэньвае тое, што адбываецца ў краіне.

«Пратэсны патэнцыял не задушаны»

— Ці можа зноў назапасіцца пратэсны патэнцыял і калі гэта можа здарыцца?

— Я б не выкарыстоўваў тэрмін «назапасіцца», я думаю, што патэнцыял і так ёсць. Супрацьстаянне дзяржавы і грамадства, якое было, засталося. На сістэмным узроўні ўлады не зрабілі нічога, каб яно вырашылася пазітыўна. Яны выкарыстоўвалі, выкарыстоўваюць і будуць выкарыстоўваць толькі гвалтоўныя метады.

Нядаўна было інтэрв'ю з [Міхаілам] Бедункевічам, намеснікам кіраўніка ГУБАЗіК, пра тое, што рэпрэсіі будуць працягвацца, бо калі іх спыніць, то пачнецца супрацьдзеянне, і беларусы зноў нешта задумаюць. З гэтым тэзісам Бедункевіча я згодны. Пратэсны патэнцыял цяпер задушаны, ёсць расчараванне, страх, адсутнічае разуменне таго, што можна зрабіць, але як толькі будзе магчымасць, уся незадаволенасць тым, што адбываецца, выплюхнецца.

— Калі чытаеш даследаванні, зробленыя апошнім часам, то многія з іх пачынаюцца з паведамлення пра тое, што праводзіць апытанні з захаваннем усёй метадалогіі цяпер немагчыма і людзі не хочуць адказваць сумленна праз пагрозу пераследу. Аднак гэтыя даследаванні праводзяцца. Чаму сацыёлагі гэтым займаюцца?

— Сацыялогія не зводзіцца толькі да палявых даследаванняў. Мы працуем і са статыстыкай, і з іншымі тыпамі даследаванняў, якія праводзяць палітолагі, культуролагі, антраполагі. Гэта адзін момант.

Другі — даследаванні праводзіць можна, але некаторыя пытанні ў лоб задаваць не варта, людзі баяцца. Прафесійныя сацыёлагі ведаюць, што ў даследаванні задаецца шэраг пытанняў, бо людзі падманваюць заўсёды. Часам не спецыяльна, часам яны даюць сацыяльна чаканыя адказы, гэта так званая спіраль маўчання, феномен, адкрыты ў васьмідзясятыя гады. Усё гэта мы ведаем, і такія механізмы працуюць у любым грамадстве. У таталітарным яны ўзмацняюцца, але ёсць інструменты для вымярэння.

У канцы 2022 года Chatham House правёў невялікі эксперымент у рамках даследавання і высветіў, што фактар страху адыгрывае сваю ролю, дзесьці да 10%. Прафесіяналізм сацыёлагаў палягае ў тым ліку на тым, каб задаць плюс-мінус нейтральныя пытанні і на іх базе, дзякуючы ў тым ліку матэматычным метадам, структураваць грамадства па крытэрах, якія нам важныя.

Таму, вядома, пэўныя абмежаванні цяпер ёсць, часам яны вельмі жорсткія, але яны ніякім чынам не адмяняюць ні магчымасці правядзення сацыялагічных даследаванняў, ні іх карысці ад разумення таго, што цяпер адбываецца ў грамадстве.

Чытайце таксама