Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Выстройваюцца чэргі». У МУС расказалі, як міліцыя ладзіць рэйды па «дармаедах»
  2. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  3. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  4. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  5. «Оскар-2025»: лучшим фильмом признана «Анора», лучшей актрисой — Майки Мэдисон
  6. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  7. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  8. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  9. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  10. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
Читать по-русски


Лета скончылася, аднак умерана цёплае надвор’е парадуе і ў пачатку каляндарнай восені. Тэмпературны фон будзе апярэджваць кліматычную норму на 1−3°C. дажджоў і навальніц прагназуецца няшмат. Умеранае цяпло пратрымаецца практычна ўсю першую дэкаду верасня. І далей рэзкага восеньскага пахаладання не прадбачыцца, расказаў на тэлеканале АНТ сіноптык Дзмітрый Рабаў.

Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

У пачатку тыдня Беларусь будзе знаходзіцца ў зоне ўплыву вобласці высокага атмасфернага ціску і вільготных, няўстойлівых, умерана цёплых паветраных масаў з захаду. Чакаецца пераменная воблачнасць. У панядзелак на паўднёвым усходзе, у аўторак на поўначы невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вільготнасць да 80%. Вецер заходняй чвэрці, умераны. Ноччу — ад +9 да +14°C, днём у панядзелак паветра прагрэецца ад +18 да +23°C, у аўторак — ад +19 да +25°C.

У сярэдзіне тыдня за сітуацыю ў атмасферы над Беларуссю пачне адказваць чарговы атмасферны фронт з Балтыйскага мора, ён прынясе кароткачасовыя дажджы, самыя інтэнсіўныя — на паўночна-ўсходняй палове. Вецер паўночна-заходні, умераны. Вільготнасць да 80%. Ноччу ў сераду ад +8°C на поўначы да +16°C на поўдні, днём слупкі тэрмометраў на адзнаках ад +16 да +21°C.

У пачатку другой паловы тыдня адаб’ецца ўплыў антыцыклону з цэнтрам над скандынаўскім паўвостравам. Чакаецца пераменная воблачнасць. Без ападкаў, толькі на паўночным усходзе магчымыя невялікія, кароткія дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман, бачнасць да паўкіламетра. Вільготнасць да 60%. Вецер заходні, паўночна-заходні, умераны. Ноччу ад +7 да +12. Днём у чацвер ад +14°C у Віцебску да +20°C у Брэсце, у пятніцу да +18°C.

«І, папярэдне, у наступныя выходныя на надвор’е працягне ўплываць вобласць высокага атмасфернага ціску і малаактыўныя атмасферныя франты. Воблачна з праясненнямі, пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень магчымыя навальніцы. Вільготнасць да 50%. Пад раніцу слабыя туманы, бачнасць да кіламетра. Вецер заходняй чвэрці, умераны. Уначы ад +7 да +12°C. Удзень у суботу ад +17°C на поўначы да +24°C на захадзе, у нядзелю ад +17°C на паўночным усходзе да +25°C на паўднёвым захадзе», — падсумаваў Рабаў.