Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  2. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  3. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  4. «Выстройваюцца чэргі». У МУС расказалі, як міліцыя ладзіць рэйды па «дармаедах»
  5. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  6. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  7. «Оскар-2025»: лучшим фильмом признана «Анора», лучшей актрисой — Майки Мэдисон
  8. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  9. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  10. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
Читать по-русски


У Гомелі маладога міліцыянта звольнілі са службы па артыкуле — за правіну, несумяшчальную з працай у органах унутраных справаў. У хлопца гэта быў першы год працы пасля Акадэміі МУС. ВНУ падала на яго ў суд і прымусіла плаціць за неадпрацаванае размеркаванне. Сума аказалася велізарнай — падрабязнасці паведамляюцца ў рашэнні суда.

Молодые сотрудники милиции. Фото: УВД Гомельского облисполкома
Маладыя супрацоўнікі міліцыі. Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама

Дзмітрый (імя змененае) вучыўся ў Акадэміі МУС на спецыяльнасці «правазнаўства» следча-экспертнага факультэта. ВНУ цалкам забяспечвае будучых сілавікоў — гарантуе пражыванне, харчаванне, абмундзіраванне, грашовае забяспечанне. Узамен кожны абітурыент пры паступленні бярэ абавязанне пасля выпуску адпрацаваць у МУС як мінімум пяць гадоў.

Дзмітрыя пасля заканчэння акадэміі адправілі служыць у Цэнтральнае РАУС Гомеля. Але нешта пайшло не так, і маладога чалавека звольнілі са службы за нейкую правіну, якая з’яўляецца падставай для датэрміновага скасавання кантракту. Замест 60 месяцаў ён адпрацаваў толькі дзевяць.

У выпадку звальнення міліцыянта за злачынства, невыкананне кантракту, правіну да заканчэння размеркавання ён абавязаны кампенсаваць ВНУ не толькі кошт навучання, але і ўсе астатнія выдаткі. Сума разлічваецца прапарцыйна неадпрацаванаму тэрміну кантракту.

Акадэмія МУС палічыла выдаткі на Дзмітрыя — аказалася, за чатыры гады на падрыхтоўку міліцыянта выдаткавалі 81 260 рублёў. Паколькі дзевяць месяцаў ён усё ж адпрацаваў, яму выставілі крыху меншы рахунак — на 69 071 рубель. Хлопец не кампенсаваў выдаткі добраахвотна, таму ВНУ падала супраць яго пазоў.

На паседжанні суд заканамерна прыняў бок акадэміі. Былы міліцыянт пагадзіўся з выстаўленымі яму патрабаваннямі. Ён мусіць будзе вярнуць ВНУ ўсе 69 тысяч.

Але гэтым яго запазычанасць не абмежавалася. Як з боку, які прайграў, суд спагнаў з маладога чалавека законную дзяржпошліну ў 5% ад сумы пазову — а гэта яшчэ 3453 рублі. То-бок за звальненне з міліцыі хлопцу давядзецца заплаціць 72,5 тысячы рублёў.

Чытайце таксама