Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  2. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  3. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  4. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  5. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  6. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  7. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  8. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  9. «Выстраиваются очереди». В МВД рассказали, как милиция устраивает рейды по «тунеядцам»
  10. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  11. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
Читать по-русски


У Беларусі цяпер цыркулююць у асноўным негрыпозныя рэспіраторныя вірусы, паведамілі ў Мінздароўя. Пры гэтым захворвальнасць расце, у тым ліку на каранавірус.

Фото: Reuters
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

Спецыялісты рэгіструюць вірусы парагрыпу, адэнавірусы, РС-вірусы, рынавірусы, выяўляюцца адзінкавыя выпадкі цыркуляцыі вірусаў грыпу — А (H3N2, H1N1) і В.

«Цяпер захворвальнасць на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў межах сярэдніх дадзеных, з ліку хворых больш за 60% — дзеці да 18 гадоў», — расказалі ў Мінздароўя.

Там адзначылі, што захворвальнасць мае дынаміку, характэрную для шматгадовых назіранняў.

«Ва ўсіх рэгіёнах краіны адзначаецца штотыднёвы прырост захворванняў на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, у тым ліку на COVID-19», — паведамілі ва ўстанове.

Медыкі ўсё гэтак жа чакаюць росту захворванняў на грып са студзеня да сакавіка 2024 года.

У Мінздароўя «з улікам сітуацыі» нагадалі пра вакцынацыю супраць грыпу і COVID-19, а таксама пра неабходнасць масак і сацыяльнай дыстанцыі ў грамадскіх месцах, дзе вялікая рызыка кантакту з хворым чалавекам — напрыклад, падчас наведвання арганізацый аховы здароўя.