Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  2. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  3. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  4. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  5. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  6. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  7. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  8. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  9. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  10. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  11. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
Читать по-русски


Днямі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў ускладніць жыццё беларусам, якія жывуць за мяжой і перыядычна ездзяць на радзіму па медыцынскія паслугі. «Яны зубок прыязджаюць сюды танна лячыць і іншыя хваробы за ваш кошт», — абурыўся палітык. «Люстэрка» спытала ў беларусаў за мяжой, у якіх выпадках яны звычайна едуць дадому, як ставяцца да словаў Лукашэнкі і што будуць рабіць, калі яго пагрозы пацягнуць рэальныя наступствы.

Фото: pexels.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com

Імёны суразмоўцаў змененыя з меркаванняў бяспекі.

«У Германіі трэба чакаць запісу на здачу аналізаў, а вынікі атрымліваеш цягам двух тыдняў звычайнай поштай»

35-гадовы Сяргей жыве ў Германіі ўжо амаль 10 гадоў. Ён ездзіць у Беларусь пару разоў на год, каб рабіць поўны медыцынскі чэкап. Паводле яго, запісацца ў прыватныя клінікі (напрыклад, ЛАДЭ і «Інвітра») значна прасцей, чым у нямецкія, а абслугоўванне ў іх істотна таннейшае.

— У апошні свой візіт у «Інвітра» я заплаціў каля 400 еўра (1414 рублёў, тут і далей перавод паводле курсу Нацбанка на 4 красавіка. — Заўв. рэд.) за аналізы, іх было вельмі шмат, — пералічвае беларус. — Яшчэ 200 еўра (707 рублёў) — за УГД і праходжанне дактароў у ЛАДЭ. У Германіі ўсё гэта каштавала б разы ў тры даражэй. У «Інвітра» можна здаваць аналізы без запісу, а вынікі прыходзяць дзень у дзень на электронную пошту. У Германіі трэба чакаць запісу на здачу аналізаў, а вынікі атрымліваеш цягам двух тыдняў звычайнай поштай.

Сяргей гаворыць і пра іншыя плюсы медыцынскага абслугоўвання ў Беларусі. Напрыклад, у нашай краіне можна свабодна купляць многія лекі, якія ў Германіі прадаюцца толькі па рэцэпце. Падчас візітаў на радзіму Сяргей наведвае касметолага і лічыць, што ўзровень касметалагічных паслуг тут таксама вышэйшы. Да таго ж у Беларусі яму правялі ўралагічную аперацыю, якую адмаўляўся прызначаць нямецкі доктар.

— Сказаў: хадзіць можаце, значыць, усё акей, а боль — гэта нармальна, — дзеліцца Сяргей. — У ЛАДЭ ж адразу прызначылі дзень аперацыі, і абышлася яна ў 250 еўра (884 рублі). У Германіі такую аперацыю кампенсавала б дзяржаўная страхоўка, але яе давялося б чакаць паўгода.

Пры гэтым па паслугі стаматолага Сяргей лепш звярнецца ў краіне свайго пражывання. Іх кошт цалкам кампенсуецца дзвюма страхоўкамі: дзяржаўнай і прыватнай.

У Беларусь Сяргей ездзіць на аўтобусе праз Польшчу. Доўгія чэргі на мяжы яго не асабліва бянтэжаць.

— Мяжу ў Брэсце пераходзім доўга, так. Але перажыць можна. Ператрусаў таксама не баюся. Я аформіў пастаянны від на жыхарства ў Германіі і адправіў яго беларускаму боку. Праверка пройдзеная, прэтэнзій да мяне няма, — кажа Сяргей.

Ён не разумее, як можна было б ускладніць атрыманне медпаслуг у Беларусі для жыхароў замежжа, бо большасць з іх карыстаецца ў нашай краіне толькі прыватнай медыцынай.

— Будзем глядзець па сітуацыі: ці сапраўды прымуць нейкія меры, якія ўскладняць паездкі па медпаслугі ў Беларусь, — разважае Сяргей. — На жаль, некаторых з іх не знайсці ў Германіі. Значыць, буду шукаць абыходныя шляхі, каб трапіць у краіну. Магчыма, праз Расію. Ці буду шукаць патрэбных мне спецыялістаў у тым жа Калінінградзе. Там таксама працуе «Інвітра».

Яшчэ адна жыхарка Германіі, Аляксандра, расказвае, што з’ездзіла ў Беларусь па медпаслугі толькі аднойчы — у 2019 годзе. У прыватнай стаматалагічнай клініцы ёй паставілі дзве дарагія керамічныя каронкі.

— Заплаціла за іх 800 даляраў (1673 рублі, тут і далей сума паводле сярэдняга курсу Нацбанка за 2019 год. — Заўв. рэд.), — успамінае яна. — У Германіі частку аперацыі кампенсавала б страхоўка, але давялося б даплаціць каля 2000 еўра (4684 рублі). То-бок я зэканоміла каля 1,5 тысячы еўра. Беларускія дактары ўсё зрабілі добра.

Пры гэтым, паводле назіранняў дзяўчыны, стаматалагічныя кабінеты ў Германіі значна лепш абсталяваныя, чым у Беларусі, а нямецкія дактары розных профіляў карыстаюцца найноўшай медыцынскай апаратурай.

— Напрыклад, у Германіі мой стаматолаг выкарыстоўвае рэнтген, пакуль ты сядзіш у крэсле, — і ўсё маментальна выводзіцца на камп’ютар, — расказвае Аляксандра. — Адразу відаць, ці цалкам прыбраны карыес або пачышчаны канал. Нядаўна ставіла пломбу і рабіла пламбаванне канала. Даплата да страхоўкі склала 260 еўра (609 рублёў). Усе матэрыялы найноўшыя. Лічу, што гэта адэкватная цана. У цэлым у Германіі медыцына вышэйшага ўзроўню, чым у Беларусі — і амаль усё кампенсуецца дзяржаўнай страхоўкай.

«Не лічу, што медпаслугі ў Польшчы горшыя, але досвед паказвае, што танныя пломбы, пастаўленыя там, выпадаюць хутка»

41-гадовы Васіль жыве ў Польшчы. Прыкладна раз на тры месяцы ён з сям’ёй ездзіць у Беларусь: адведаць бацькоў, а заадно схадзіць да стаматолага (з жонкай і дзецьмі).

— Гэта дзяржаўны стаматалагічны кабінет, — расказвае Васіль. — Правераны доктар — мы да яго гадоў 10 ужо звяртаемся (і за гэты час ніводная пломба не выпала). Сёлета ставілі чатыры пломбы дарослым, рабілі чыстку зубоў дзецям і пакрыццё лакам для жонкі. Матэрыял пломбаў добры, яны светлавыя. Аддалі крыху больш за 200 рублёў. Не лічу, што медпаслугі ў Польшчы горшыя, але досвед паказвае, што танныя пломбы, пастаўленыя там, выпадаюць хутка. У чарзе на прыём да стаматолага (такога, які каштуе танней) можна чакаць месяц. А калі хочаш хутка — тады рыхтуй 1000 злотых (каля 200 еўра, або 707 рублёў паводле курсу Нацбанка на 5 красавіка 2024 года. Мінімум за адну простую пломбу (без пламбавання каналаў).

Акрамя стаматалагічных паслуг Васіль наведвае ў Беларусі масажыста. Кошт пятнаццаціхвіліннага сеансу — 5 рублёў.

— У мяне быў мышачны спазм, і пасля чатырох наведванняў усё прайшло, — кажа мужчына. — Якасцю паслуг задаволены. У Польшчы заплаціў бы ў разы больш, і не факт, што дасягнуў бы такога выніку.

На пытанне пра стаўленне да пагрозаў Лукашэнкі ўскладніць атрыманне медпаслуг для рэлакантаў Васіль адказвае каротка:

— Чыноўнікі, да якіх ён звяртаўся, абавязкова нешта прыдумаюць. Як гэта адаб’ецца на беларусах, пакажа час.

Нагадаем, артыкул 45 Канстытуцыі Беларусі, тэкст якой размешчаны на сайце Лукашэнкі, гарантуе ўсім грамадзянам Беларусі незалежна ад іх месца жыхарства «права на ахову здароўя, у тым ліку бясплатнае лячэнне за кошт дзяржаўных сродкаў у парадку, акрэсленым законам». «Дзяржава стварае ўмовы даступнага для ўсіх грамадзян медыцынскага абслугоўвання», — гаворыцца ў дакуменце.