У пунктах пропуску на мяжы Беларусі з краінамі Еўрасаюза днём 14 красавіка ў чэргах прастойвае 325 легкавікоў і 40 аўтобусаў. Пра гэта сведчаць звесткі маніторынгу Дзяржпамежкамітэта.
Самая напружаная сітуацыя назіраецца на польскім кірунку. Станам на 18.00 14 красавіка ў пункце пропуску «Брэст» стаіць 200 аўтамабіляў і 40 аўтобусаў. У чатах па перасячэнні мяжы пасажыры пішуць, што час чакання пераваліў за суткі. Адна з удзельніц перапіскі расказала, што выехала на аўтобусе з Мінска 13 красавіка ў 13.30, а ў аэрапорт Шапэна ў Варшаве прыбыла толькі ў 13.40 14 красавіка.
Раней у Дзяржпамежкамітэце абвінавацілі польскіх калегаў у доўгіх аўтобусных чэргах на мяжы.
— Кантрольныя службы Польшчы мэтаскіравана ігнаруюць нормы пропуску і афармляюць усяго 42% аўтобусаў ад сутачнай нормы, — паведамілі ў беларускім ведамстве.
На літоўскім кірунку прастойвае агулам 125 легкавікоў: 80 — у «Беняконях» і 45 — у «Каменным Логу». На выездзе ў Латвію чэргаў не назіраецца.
Акрамя таго, у пунктах пропуску прастойваюць фуры: 815 велікагрузаў чакаюць выезду ў «Грыгароўшчыне», 795 — у «Каменным Логу», 715 — у «Беняконях» і 120 — у «Казловічах» (Польшча).
Чытайце таксама