Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  2. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  3. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  4. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  5. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  6. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  7. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  8. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  9. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  10. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  11. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
Читать по-русски


Адміністрацыя папраўчай калоніі № 2 Бабруйска ініцыявала новую крымінальную справу супраць палітвязня Эдуарда Бабарыкі, піша «Белсат» са спасылкай на крыніцы.

Эдуард Бабарико в суде, 22 мая 2023 года. Фото: БЕЛТА
Эдуард Бабарыка ў судзе, 22 траўня 2023 года. Фота: БЕЛТА

Паводле звестак выдання, Эдуарда Бабарыку абвінавацілі ў парушэнні арт. 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая ажыццяўляе пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі). Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — год зняволення.

Нагадаем, Эдуард Бабарыка 5 ліпеня 2023 года быў прызнаны вінаватым па ч. 2 арт. 243, ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 342, ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК (Ухіленне ад выплаты падаткаў, якое прывяло да нанясення шкоды ў буйным памеры, дапамаганне ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і дапамаганне ў арганізацыі наўмысных дзеянняў, скіраваных на распальванне варожасці па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці).

Яму далі восем гадоў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 5000 базавых велічынь (185 000 рублёў) без пазбаўлення права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю. Вытворчасць па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 235 КК («Адмыванне» сродкаў, атрыманых злачынным шляхам) была спыненая ў сувязі з «адмовай дзяржабвінаваўцы ад абвінавачання».

Затрыманы Эдуард быў 18 чэрвеня 2020 года, утрымліваўся ў СІЗА КДБ, 17 снежня 2021 года прайшло роўна 18 месяцаў з моманту яго затрымання, і ён мусіў выйсці на волю. Але потым стала вядома, што яму выставілі новыя абвінавачанні.