Сілавікі затрымалі жыхара Гродна па падазрэнні ва ўдзеле ў пратэстах. Яго «пакаяльнае» відэа 3 траўня апублікаваў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.
У прапагандысцкім роліку паказалі, як узброеныя байцы АМАПа спрабуюць выламаць ўваходныя дзверы ў кватэру мужчыны, але ён сам адчыняе, падымае рукі і кладзецца на падлогу. Потым да яго ў перадпакой урываюцца сілавікі, у аднаго з якіх — супрацоўніка ГУБАЗіК — на спіне можна заўважыць шаўрон з савецкім сцягам і георгіеўскай стужкай.
— Быў сёння затрыманы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якое адбылося ў 2020 годзе, дзе я ішоў па праезнай частцы і перакрываў рух аўтамабіляў, — прымусілі сказаць на камеру гродзенца.
Набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал удакладніў, што мужчына «не так даўно вярнуўся з Польшчы і думаў, што паспяхова ўсё перачакаў».
Як піша «Наша Ніва», затрыманага завуць Дзмітрый Глушчанка. У 2016 годзе ён скончыў Гродзенскі дзяржуніверсітэт па дзвюх спецыяльнасцях: «эканоміка і кіраванне на вытворчасці», а таксама «камп'ютарная графіка і вэб-дызайн».
Чытайце таксама