Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  2. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  3. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  4. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  5. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  6. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  7. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  8. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  9. «Выстраиваются очереди». В МВД рассказали, как милиция устраивает рейды по «тунеядцам»
  10. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  11. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
Читать по-русски


«Люстэрка» працягвае рубрыку «Сорамна пытаць», дзе мы адказваем на пытанні, якія часта няёмка задаваць сваім партнёрам, блізкім сябрам і нават дактарам. Часам жанчыны сутыкаюцца з тым, што на тканіне іх цёмнай ніжняй бялізны нібы з ніадкуль з’яўляюцца ўстойлівыя рудыя, нібы абясколераныя, плямы. Прычым такое можа здарыцца нават з новым камплектам. Але калі гэта відавочна не выдзяленні, то што? «Люстэрка» тлумачыць.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Karolina Grabowska
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com / Karolina Grabowska

Праз плямы на бялізне перажываюць многія. Але гэта нармальна — проста пра гэта звычайна не гавораць

З’яўленне аранжавых плямаў на цёмнай ніжняй бялізне — не такая ўжо рэдкая гісторыя. «Пасля мыцця майткоў бачу, што яны нібыта выцвілі на тым самым месцы», — наракаюць жанчыны на розных форумах і ў сацсетках. «Я думала, што я свіння, і спрабавала гэта адмыць», — прызнаюцца іншыя.

Але рэч зусім не ў якасці бялізны і не ў нелюбові да чысціні яе ўладальніцы. Натуральныя выдзяленні па сваёй прыродзе кіслотныя — настолькі, што часам могуць уступаць у рэакцыю з фарбавальнікам тканіны. І гэта нармальна.

Праз такую «праблему» часцей за ўсё перажываюць дзяўчаты-падлеткі. У дзяцінстве pH похвы нейтральны або слабашчолачны: ён вагаецца на ўзроўні 7−8. Для рэпрадуктыўнага ўзросту норма — ад 3,8 да 4,5. Таму ў працэсе полавага саспявання дзяўчына можа заўважыць, што яе майткі чамусьці пачалі псавацца «самі па сабе», хоць у яе звычках магло нічога не мяняцца.

Пагаршае сітуацыю тое, што такіх нюансаў не тлумачаць у праграме беларускіх школ, ды і мамы часта ігнаруюць полавае выхаванне (якое заключаецца і ў гэтым таксама). І нават горш: некаторыя жанчыны ў юнацтве сутыкаліся з тым, што бацькі пераконвалі іх, нібыта такое «не нармальна», або лаялі за «сапсаваную» бялізну.

Старацца адмыць такія плямы сапраўды дарма. Гэта не забруджванне: па сутнасці, натуральныя выдзяленні працуюць гэтак жа, як сродкі адбельвання, і абясколерваюць саму тканіну. Так што калі з вашай бялізнай такое здарылася, варта ці змірыцца з гэтым, ці купіць новую (напрыклад, белага або цялеснага колеру).

А вось спрабаваць пазбегнуць такіх плямаў і ратаваць любімыя чорныя майткі, пастаянна карыстаючыся штодзённымі пракладкамі, дакладна не трэба. Раней мы пісалі, што такое іх выкарыстанне патэнцыйна стварае спрыяльнае асяроддзе для развіцця бактэрыяльнай інфекцыі ці прыводзіць да малочніцы.

Але чаму такія плямы з’яўляюцца не ва ўсіх? Можа, трэба перажываць акурат калі іх няма?

Колькасць і кіслотнасць выдзяленняў у розных жанчын розная — і гэта таксама нармальна. На гэтыя паказчыкі могуць уплываць не толькі індывідуальныя асаблівасці і пэўныя дні цыклу, але і прыманне лекаў, і сэксуальная актыўнасць, і гарманальныя змены, і невыкананне правілаў гігіены (сюды адносіцца ў тым ліку празмернае мыццё геніталій). Таму «сустрэча» з тканінай, якая рэзка змяніла колер, можа здарыцца і ў 30, і ў 50 гадоў.

Сярод прафесіяналаў таксама існуе меркаванне, што частковае «абясколерванне» майткоў могуць ускосна выклікаць сродкі для прання, якія выкарыстоўваюць людзі. «Цалкам магчыма, што прадукты, якія людзі выкарыстоўваюць, выклікаюць змяненне мікраібёму похвы, і менавіта гэта прыводзіць да з’яўлення плямаў», — казала амерыканская гінекалагіня Аліса Двек.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: freepik.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: freepik.com

Калі жанчына ніколі не сутыкалася з выцвітаннем бялізны, яна рэгулярна абследуецца ў гінеколага і яе нічога не турбуе, то падставаў хвалявацца няма. Аднак калі плямаў не было ці яны зніклі, гэта можа быць прыкметай больш шчолачнага асяроддзя похвы. Звычайна яно робіцца такім падчас бактэрыяльнай інфекцыі. Частка з іх можа працякаць даволі незаўважна і мець не такія ўжо выяўленыя сімптомы (напрыклад, сверб у вобласці геніталій ці непрыемны пах выдзяленняў). Калі нешта такое вы ўсё ж у сябе заўважаеце, прыйсці да доктара на абследаванне не будзе лішнім.

Што да кіслотнага асяроддзя похвы, то яно не толькі абараняе ад інфекцый, але і, паводле некаторых апошніх даследаванняў, грае важную ролю ў паспяховым зачацці дзіцяці. Але рудыя плямы на бялізне наўрад ці можна лічыць сігналам пра праблемы з мікрабіёмам: значна важней адсочваць змены ў саміх выдзяленнях (іх колеры, паху, кансістэнцыі) і, калі такое здарылася, запісацца да доктара.

Пытанні гігіены могуць прыносіць шмат дыскамфорту і нават выклікаць сорам. Мы ў «Люстэрку» лічым, што гаварыць можна пра ўсё, што вас хвалюе. Мы ствараем адукацыйныя матэрыялы пра сэкс, інтымнае здароўе і асабістую гігіену, каб вы атрымалі адказы на «сорамныя» пытанні і дасягнулі згоды са сваім целам.

Падтрымайце редацию, каб мы працягвалі адукацыйную працу

Станьце патронам «Люстэрка» — журналісцкага праекта, якому вы дапамагаеце заставацца прафесійным і незалежным. Ахвяраваць любую суму можна хутка і бяспечна праз сэрвіс Donorbox.



Усё пра бяспеку і адказы на іншыя пытанні вы можаце даведацца па спасылцы.