Маленькага жыхара Калінкавічаў назвалі рэдкім імем Бавар. Імя для першынца прыдумаў бацька, піша Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.
Упершыню бацька дзіцяці пачуў імя Бавар тры гады таму падчас прагляду турніру па адзінаборстве. Імя падалося настолькі мілагучным, што мужчына вырашыў ахрысціць ім свайго сына.
Спатрэбіўся час, каб да незвычайнага імені прывыклі сваякі і жонка:
— Спачатку я была супраць і спадзявалася, што муж перадумае. Але калі малы нарадзіўся, сумневаў ужо не было. За час цяжарнасці я прывыкла да імені. Яно сапраўды незвычайнае, прыгожае, а галоўнае, рэдкае, — падзялілася мама Бавара Вераніка.
Усе сваякі былі здзіўленыя выбарам бацькоў, навіну ўспрынялі неадназначна. А вось сябрам імя адразу спадабалася.
Бавар — імя французскага паходжання, азначае ўпартасць, сілу і мужнасць.
Чытайце таксама