Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  2. Как выглядят обложки мировых газет после исторической перепалки Трампа и Зеленского (беларусские вас не удивят)
  3. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  4. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  5. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  6. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  7. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  8. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  9. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  10. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  11. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
Читать по-русски


За апошнія дні расійскія дроны-камікадзэ «Шахед», як мяркуецца, чатыры разы заляталі ў паветраную прастору Беларусі. Як паведамляла група маніторынгу вайсковай актыўнасці «Беларускі Гаюн», адзін з іх выбухнуў за 55 кіламетрах ад Бабруйска. Ці магчымае паўтарэнне гэтай сітуацыі? Ці варта баяцца беларусам? Як сябе паводзіць, калі ў небе з’явіўся баявы дрон? На гэтыя пытанні пакуль няма адказаў. «Люстэрка» публікуе парады ад украінскіх спецыялістаў пра тое, як сябе зберагчы ў выпадку сустрэчы з «Шахедам».

Дрон Shahed 136. Фото: Wikipedia.org
Дрон Shahed 136. Фота: Wikipedia.org

Пра што гаворка?

11 ліпеня расійскі Shahed зайшоў у паветраную прастору Беларусі. Пра гэта паведамілі ўкраінскі праект «Инсайдер UA» і маніторынгавы канал monitor. Паводле звестак групы «Беларускі Гаюн», дрон зайшоў у Беларусь з Чарнігаўскай вобласці Украіны ў раёне Лоева і ўзяў курс на паўночны захад. Актывісты паведамілі, што беспілотнік знаходзіўся ў паветранай прасторы нашай краіны мінімум гадзіну, а над Гомельшчынай вайскоўцы падымалі верталёт Мі-24 і знішчальнік.

У ноч на 13 ліпеня яшчэ адзін расійскі Shahed заляцеў у Беларусь, зноў у Гомельскую вобласць. Пра гэта заявіў камандуючы Паветранымі сіламі Украіны Мікалай Аляшчук. Паводле яго звестак, дрон скіраваўся ў Гомельскую вобласць Беларусі пасля атакі на Данецкую і Харкаўскую вобласці Украіны. Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» паведаміла, што беспілотнік перасёк мяжу ў раёне Лоева і паляцеў на поўнач. Паводле звестак экспертаў, дрон праляцеў над тэрыторыяй Беларусі больш за 350 кіламетраў праз Гомельскую, Магілёўскую, Мінскую і Віцебскую вобласці. Маніторынгавая група паведамляе, што па трывозе на перахоп зноў былі паднятыя верталёт Мі-24 і знішчальнік Су-30.

16 ліпеня расійскія дроны зноў трапілі ў Беларусь — гэтым разам адразу два. У прэс-службе Паветраных сіл Украіны паведамілі, што два «Шахеды» лакацыйна згубленыя ў паветранай прасторы Беларусі. Паводле звестак групы «Беларускі Гаюн», адзін беспілотнік праляцеў не менш за 60 км над Гомельскай вобласцю і вярнуўся ва Украіну. Яшчэ адзін дрон праляцеў над Беларуссю больш за 300 км і ўзарваўся за 55 км ад Бабруйска. Паводле звестак экспертаў, беларускія вайскоўцы падымалі знішчальнік Су-30 і верталёт Мі-24.

Беларускія ўлады не рабілі афіцыйных заяваў на тэму дронаў-камікадзэ ў паветранай прасторы краіны. Ва ўпраўленні МНС Магілёўскай вобласці параілі «не перажываць». Сірэны, якія ўключаліся над Магілёвам 16 ліпеня, назвалі праверкай сістэмаў апавяшчэння.

На жаль, жыхары Украіны добра знаёмыя з правіламі паводзін падчас атакі дронаў-камікадзэ, ім рэгулярна даводзіцца хавацца падчас атак расійскіх вайскоўцаў на ўкраінскія гарады. Ніжэй — парады ад украінскіх уладаў пра тое, як распазнаць баявы беспілотнік і што рабіць, калі ён апынуўся побач з вамі.

Як зразумець, што гэта баявы дрон?

Расійская армія выкарыстоўвае дроны-камікадзэ Shahed-136 іранскай вытворчасці. Яны маюць крыло трохкутнай формы. Даўжыня такой прылады — 3,5 метра, размах крылаў — 2,5 метра.

Гэтыя дроны гучныя, пішуць украінскія эксперты з Цэнтра стратэгічных камунікацый і інфармацыйнай бяспекі. Калі набліжаюцца, у паветры добра чутны гук, падобны да працы рухавіка мапеда ці бензапілы.

На відэа ніжэй запісаны гук, з якім Shahed набліжаецца да аўтара відэа (а таксама гук наступнага выбуху).

Звычайна яны лётаюць на малой вышыні, таму іх складана выявіць сілам СПА, піша Кіеўская гарадская ваенная адміністрацыя. Вышыня палёту — ад 60 метраў (прыкладна 20 паверхаў жылога дома) да чатырох кіламетраў.

Як паводзіць сябе, калі вы заўважылі дрон-камікадзэ

Калі вы пачулі гук рухавіка дзесьці побач ці ўбачылі «трохкутнік» у небе — паспрабуйце захаваць спакой.

Трэба знайсці сховішча, раяць эксперты з украінскага Цэнтра стратэгічных камунікацый і інфармацыйнай бяспекі. Гэта можа быць бамбасховішча, вялікі падвал пад дамамі старой забудовы, падвал прыватнага дома, падземны пераход ці метро.

Праўда, не любое сховішча вас абароніць. Не варта хавацца ў пад’ездах, на лесвічных пляцоўках, пад аркамі і ў падвалах панелек. Таксама небяспечна ўнутры аўтатранспарту ці побач з ім.

Калі вы знаходзіцеся ў кватэры і не паспяваеце выйсці — эксперты рэкамендуюць перамясціцца ў пакой, найбольш аддалены ад гукаў дрона. Пажадана выконваць правіла «дзвюх сцен» — то-бок знайсці памяшканне, аддзеленае дзвюма сценамі ад крыніцы небяспекі. Гэта можа быць калідор ці лазенка.

Калі вы знаходзіцеся на адкрытым паветры і не паспяваеце знайсці сховішча, найлепшае рашэнне — знайсці любое заглыбленне ў зямлі і схавацца ў ім. Альбо проста легчы на зямлю.

Калі дрон зваліўся недалёка ад вас — не чапайце яго і не набліжайцеся да абломкаў. Радыус паражэння абломкамі ад беспілотніка — не менш за 100 метраў, адзначае Львоўская абласная ваенная адміністрацыя.

Чытайце таксама