Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  2. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  3. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  4. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  5. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  6. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  7. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  8. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  9. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  10. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  11. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
Читать по-русски


Пасля выходных вярнулася чарга на беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску «Брэст» («Тэрэспаль»), вынікае са звестак Дзяржпамежкамітэта. Пасажыры аўтобусаў расказваюць у памежных чатах, што чакаюць уезду ў Польшчу больш за 30 гадзін. Тыя, хто едзе на легкавіках, «ратуюцца» начлегамі ў гатэлі або арэнднай кватэры.

Чарга на беларуска-польскай мяжы. 2024 год. Фота: t.me/granica_bypl

На мінулых выходных чарга з аўтобусаў на мяжы з Польшчай была каля 24−50 транспартных сродкаў, аднак у ноч на панядзелак, 19 жніўня, пачала хутка расці. Да 8 гадзін раніцы там сабралася ўжо 80 аўтобусаў.

У памежных чатах пасажыры пішуць, што чакалі больш за 30 гадзін (нават з перасадкай — больш за 20), выдаткаваўшы на перасячэнне мяжы цэлыя выходныя.

Скрыншот з памежнага чата
Скрыншот з памежнага чата

А вось на выездзе ў Літву, мяркуючы са звестак Дзяржпамежкамітэта, чэргаў раніцай 19 жніўня няма. Паводле аповедаў беларусаў, на аўтобусе яны трацілі на перасячэнне мяжы 2−5 гадзін.

«Кіроўца быў здзіўлены, што хутка так прыехалі», — напісаў адзін з удачлівых пасажыраў.

Пуста таксама на мяжы з Латвіяй.

Скриншот из пограничного чата
Скрыншот з памежнага чата

Захоўваюцца і чэргі з легкавікоў на выезд: на літоўскім кірунку — 70 аўтамабіляў (усё ў «Каменным Логу»), на польскім — 450. У апошнім выпадку людзі таксама прастойвалі ў чарзе ўсе выходныя.

Адзін падарожнік падзяліўся назіраннямі з пункта пропуску «Брэст»: «Знаходзячыся ў зоне чакання, убачыў наступную карціну. Многія аўто заязджаюць пустыя, а потым да іх набіваюцца пасажыры. І ад гэтага трэба будзе больш надаць часу памежнікам, мытнікам на афармленне такіх машын. Вось чарга павольна і рухаецца. Людзям стварылі праблему перамяшчэння, вось хітруны і вырашаюць гэтую праблему за грошы», — напісаў ён.

На гэта адказалі, што «набітымі пасажырамі» магла аказацца сям’я, якую кіроўца на час чакання пакінуў у гатэлі.

«Едзем з двума дзецьмі, і вельмі моцна ратуе начлег у гатэлі. У аднаго дзіцяці кепскае самаадчуванне, і ў лесе не ведаю як бы мы выжывалі», — пацвердзіла адна беларуска.

А вось з падсадкай, мяркуючы з аповедаў, усё не так проста:

«Спрабавалі падсесці — беларускія кіроўцы [аўтобусаў] не бяруць на падсадку, кажуць, месцаў няма. Але па факце іх трасуць транспартнікі, правяраюць іменныя білеты пасажыраў. На падсадку бяруць палякі, просяць ад 50 еўра», — напісаў адзін чалавек.

Нагадаем, пасля раней уведзенай забароны на ўезд у Літву легкавых аўто з беларускімі нумарамі амаль месяц дзейнічала выключэнне для тых, у каго ёсць літоўская віза ці ВНЖ. Аднак 15 жніўня было апошнім днём, калі такія людзі маглі трапіць у гэтую краіну.

Пасля Міжнародная камісія па каардынацыі санкцый унесла змены ў пастанову. З 17 жніўня, згодна з дакументам, у Літву ўсё гэтак жа можна ехаць на легкавым аўтамабілі, які не прызначаны для продажу і належыць грамадзяніну Беларусі, што мае сапраўдную візу, выдадзеную Літоўскай Рэспублікай, або дзейны часовы ці пастаянны від на жыхарства ў Літве. Пры гэтым за рулём транспартнага сродку мусіць знаходзіцца ўладальнік. На аўтамабілі, якія належаць юрыдычным асобам або выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах, гэтае рашэнне не распаўсюджваецца.

Да 18 студзеня 2025 года аўтамабілі з беларускімі нумарамі могуць удзельнічаць у дарожным руху на тэрыторыі Літвы, а таксама ўвозіцца і рэгістравацца ў краіне.

Аднак пасля 18 студзеня 2025 года зарэгістраваныя ў Беларусі аўтамабілі не змогуць знаходзіцца на тэрыторыі Літвы. Асобы, якія кіруюць аўто з беларускімі нумарамі пасля гэтага тэрміну, будуць лічыцца парушальнікамі. Іх прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці, якая прадугледжвае штраф і канфіскацыю транспартнага сродку.

Чытайце таксама