Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  2. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  3. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  4. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  5. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  6. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  7. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  8. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  9. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  10. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  11. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
Читать по-русски


Былы польскі суддзя Томаш Шміт, які ўцёк у Беларусь, заявіў пра стварэнне ўласнага прапагандысцкага праекта. Працаваць над ім ён збіраецца запрасіць экс-рэдактара NEXTA Рамана Пратасевіча.

Польскі суддзя Томаш Шміт у Мінску. Фота: t.me/Tomasz_Szmydt

Былы польскі суддзя Томаш Шміт, які ўцёк у Беларусь, абвясціў пра адкрыццё ў Мінску фонду «Польская праўда». Паводле яго, гэтая арганізацыя сярод іншага будзе займацца «ўмацаваннем дружбы, узаемаразумення і згоды паміж грамадзянамі ЕС, Беларусі і Расіі і дапамогай у абароне тых грамадзян, чые правы парушаюць на тэрыторыі Еўрасаюза». Таксама фонд будзе расказваць пра «еўрапейскіх і амерыканскіх палітыкаў, іх сувязі са спецслужбамі і карупцыю».

Паводле інфармацыі расійскага інфармагенцтва Sputnik Беларусь, Шміт хоча прыцягнуць да працы ў фондзе і экс-рэдактара NEXTA Рамана Пратасевіча.

Шміт адзначыў, што яму трэба яшчэ будзе пагаварыць з Пратасевічам пра гэта, але экс-суддзя зацікаўлены ў працы з ім.

«Ён (Раман Пратасевіч. — Заўв. рэд.) добра ведае, як працуюць сацыяльныя медыя, такія людзі мне патрэбныя. Першы крок — трэба сустрэцца і пагаварыць. Я думаў пра ягоную кандыдатуру, ведаю, хто ён, але мы яшчэ не сустрэліся», — сказаў Шміт, не ўдакладніўшы, на якой менавіта пасадзе бачыць Пратасевіча.

Ці прыме Пратасевіч прапанову паляка, невядома: сам экс-рэдактар NEXTA яе не каментаваў. Цяпер ён працуе электразваршчыкам на Мінскім электратэхнічным заводзе (МЭТЗ) імя У.І. Казлова і сцвярджае, што «мужыкі-зваршчыкі» з досведам у іх у цэху атрымліваюць па 9−10 тысяч рублёў у месяц.

Нагадаем, Томаш Шміт збег з Польшчы ў Мінск у пачатку траўня, тады ён даў прэс-канферэнцыю, падчас якой папрасіў прытулку ў беларускіх уладаў. Ён заявіў, што на радзіме «зазнаў пераслед і пагрозы за самастойную палітычную пазіцыю». У Беларусі ён уладкаваўся на працу журналістам у дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА.

Між тым у Польшчы Шміт быў замяшаны ў так званым хейтарскім скандале з удзелам сваёй жонкі, праз што часова быў адхілены ад сваіх абавязкаў. Таксама на радзіме на яго заведзеная крымінальная справа па падазрэнні ў шпіянажы.

Раман Пратасевіч — экс-рэдактар тэлеграм-каналаў NEXTA і «Беларусь галаўнога мозгу». 23 траўня 2021 года самалёт, на якім ён ляцеў з расіянкай Соф’яй Сапегай з Афін у Вільнюс, прымусова пасадзілі ў Мінску.

Сапегу ў траўні 2022 года асудзілі на шэсць гадоў калоніі па справе «Чорнай кнігі Беларусі». Пасля 13 месяцаў зняволення яе памілавалі.

3 траўня 2023 года Пратасевіча асудзілі на восем гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі. 22 траўня таго ж года яго памілавалі.