Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Госсекретарь США заявил, что Зеленский должен извиниться за то, что «превратил переговоры в фиаско»
  2. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  3. Как выглядят обложки мировых газет после исторической перепалки Трампа и Зеленского (беларусские вас не удивят)
  4. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  5. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  6. The Washington Post: Администрация Трампа рассматривает остановку военной помощи Украине
  7. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  8. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  9. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  10. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  11. «Мы сейчас переживаем огромное историческое унижение». Светлана Алексиевич встретилась с беларусами — рассказываем главное
Читать по-русски


/

Палітзняволеная Марыя Калеснікава ў калоніі сустрэлася з бацькам. Іх супольны фотаздымак увечары 12 лістапада апублікаваў у сваім тэлеграм-канале Раман Пратасевіч.

Мария и Александр Колесниковы. Ноябрь 2024 года. Фото: телеграм-канал Романа Протасевича
Марыя і Аляксандр Калеснікавы. Лістапад 2024 года. Фота: тэлеграм-канал Рамана Пратасевіча

Падрабязнасці сустрэчы Марыі і Аляксандра Калеснікавых не паведамляюцца.

— Калі шчыра, я дагэтуль не магу паверыць, што гэта атрымалася, але ўсё ж гэта так, — пракаментаваў Пратасевіч.

Раней журналіст Бі-бі-сі Стывен Розэнберг у інтэрв'ю з Аляксандрам Лукашэнкам звярнуў увагу палітыка на тое, што ў Марыі ў зняволенні «няма допуску да сваёй сям'і». На гэта Лукашэнка цынічна заявіў, што яе родным, «можа, і нецікава» наведаць палітзняволеную. Сястра Марыі Таццяна Хоміч абвергла ягоныя словы.

Нагадаем, блізкія палітзняволенай расказвалі, што больш за паўтара года не атрымлівалі ад Марыі лістоў.

Марыя Калеснікава была кіраўніцай выбарчага штаба Віктара Бабарыкі і ўваходзіла ў прэзідыум Каардынацыйнай рады. У верасні 2020 года яе разам з яшчэ двума сябрамі Каардынацыйнай рады прывезлі на беларуска-ўкраінскую мяжу. Але палітык парвала свой пашпарт і адмовілася з’язджаць з Беларусі.

Марыю абвінавачвалі па шэрагу артыкулаў: ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч.1 арт. 357 КК (Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам), арт. 361−1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання). У верасні 2021 года Калеснікаву асудзілі на 11 гадоў калоніі агульнага рэжыму, яна адбывае тэрмін у гомельскай жаночай папраўчай калоніі № 4. Палітзняволеную таксама ўнеслі ў «спіс асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Восенню 2022 года Калеснікаву даставілі ў гомельскую бальніцу з прабадной язвай і прааперавалі. Пасля вяртання ў калонію яна доўгі час прабыла ў медсанчастцы.