КДБ увёў рэжым контртэрарыстычнай аперацыі на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ведамства.
На гэты час будзе задзейнічаная вайсковая і іншая спецтэхніка і ўведзены ўзмоцнены кантроль. У зоне правядзення праверачных мерапрыемстваў абмежаваны дарожны рух.
Нагадаем, раней у МУС паведамілі, што з 19 да 22 лістапада ў Мінску і іншых гарадах пройдуць перадвыбарчыя камандна-штабныя вучэнні з удзелам «суб'ектаў дзяржаўнай сістэмы рэагавання».
«Падчас вучэнняў праваахоўнікі прадэманструюць гатоўнасць да аператыўнага рэагавання на магчымыя ўскладненні абстаноўкі ў краіне падчас электаральнай кампаніі. Мэта ўводных задач — недапушчэнне праяваў экстрэмізму і тэрарызму, уцягвання грамадзян у супрацьпраўныя дзеянні, спыненне парушэнняў грамадскага парадку», — паведамілі ў МУС.
У дні правядзення вучэнняў «магчымае перамяшчэнне спецтэхнікі з перакрыццем вуліц, а таксама выкарыстанне піратэхнікі».