У сваім відэа ў TikTok беларуска расказала, што аддае перавагу ўстановам народнай кухні замест іншых кавярняў і рэстарацый. Аказалася, рэч у чаявых, піша CityDog.
@sunmarinioo Ответ пользователю @OlgaTambovcheva напишите свое любимое место в Минске #беларусь #обзор #минск ♬ Dirty Cash (Money Talks) — Sold Out 7 Inch Mix — Adventures Of Stevie V
Паводле дзяўчыны, яна хадзіла ў FABRIQ, Grand Café і іншыя «люксавыя» ўстановы Мінска. Аднак кожны раз, калі яна запрашала туды хлопцаў на спатканні, «яны ўцякалі з жахам ад чаявых».
Дзяўчына сцвярджае, што ў гэтых рэстаранах «яны наядалі на 100 баксаў мінімум», але пры гэтым, з яе словаў, трэба было пакінуць афіцыянтам «не менш за 100 рублёў чаявых».
З гэтай прычыны беларуска аддае перавагу таму, каб хадзіць, напрыклад, у «Васількі», якія жартам называе «забягалаўкай».
Беларусы з ёй пагадзіліся?
У каментарах пад відэа ў TikTok меркаванні карыстальнікаў падзяліліся. Адны лічаць, што пакідаць 30% чаявых ад чэка ў Мінску — «проста жэсць». Іншыя тлумачаць, што «гэта розныя забавы: сытна і хутка паесці і ножка за ножку катаць нешта аўтарскае».
Некаторыя напісалі, што «Васількі» апошнім часам «жудасна сапсаваліся і сэрвісам, і якасцю ежы». Былі і тыя, у каго пасля наведвання гэтай установы «заўсёды разлад страўніка. Там прыкольныя толькі настойкі».
Некалькі карыстальнікаў абураныя тым, што ў нейкіх установах трэба пакідаць такія чаявыя, і лічаць, што «яны і без іх абыдуцца — зарплату атрымліваюць».
Чытайце таксама на CityDog:
Смотрите, как выглядит оздоровительный комплекс под Минском (его откроют в этом году)