Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  2. «Казалі: „Хлопец, ты — дэбіл“». Электраманцёр расказаў «Люстэрку», як у дзень выбараў выйшаў у цэнтр Мінска з плакатам супраць Лукашэнкі
  3. «Выстройваюцца чэргі». У МУС расказалі, як міліцыя ладзіць рэйды па «дармаедах»
  4. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  5. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  6. США приостанавливают военную помощь Украине
  7. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  8. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  9. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  10. «Оскар-2025»: лучшим фильмом признана «Анора», лучшей актрисой — Майки Мэдисон
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Паветраная трывога ў панядзелак, 5 снежня, прагучала па ўсёй тэрыторыі Украіны. Расія ажыццявіла некалькі хваляў ракетных нападаў на інфраструктуру краіны. Паведамляецца пра гібель цывільных у Запарожскай вобласці.

Фото: t.me/starukhofficial
Фота: t.me/starukhofficial

— У выніку ракетнай атакі ворага па вёсцы Новасафіеўка Запарожскага раёна пашкоджаныя прыватныя дамы мірных жыхароў. Паводле папярэдняй інфармацыі, двое загінулі і трое параненых (з іх — адно дзіця 2021 г. н.), — паведаміў кіраўнік мясцовай АВА Аляксандр Старух.

Прадстаўнік Паветраных сіл Украіны Юрый Ігнат у эфіры тэлемарафона расказаў, што расіяне традыцыйна запусцілі ракеты з раёна Валгадонска, Каспійскага і Чорнага мораў, піша hromadske.

Ігнат папярэдзіў, што расіяне могуць выкарыстаць некалькі хваляў нападаў, каб разгрупаваць ракеты па ўсёй тэрыторыі Украіны і заблытаць дзеянні ўкраінскай СПА.

Кіраўнік Мікалаеўскай АВА ў сваім тэлеграм-канале напісаў, што чакаюцца тры атакі.

Паведамляюць пра выбухі ў Адэсе і вобласці, а таксама ў Харкаўскай, Днепрапятроўскай, Вінніцкай, Чаркаскай, Кіеўскай абласцях, у Мікалаеве і Херсоне.

«Паветраная трывога працягваецца, Украіна перажывае восьмую масіўную ракетную атаку краіны-тэрарыста. На жаль, ужо ёсць удары па энергетычнай інфраструктуры і звязаныя з імі аварыйныя адключэнні святла. Дыспетчары „Укрэнерга“ працуюць над падтрыманнем балансу ў энергетычнай сістэме», — паведамляе кампанія ў сацыяльных сетках.

Ужо вядома, што без святла і вады засталася Адэса. У Адэскай вобласці пашкоджаныя два інфраструктурныя аб’екты, паранены цывільны, паведаміў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Кірыл Цімашэнка. Аварыйныя адключэнні па распараджэнні «Укрэнерга» адбыліся ў Чаркаскай і Сумскай абласцях. Без святла і частка Крывога Рога, інфармуе кіраўнік ваеннай адміністрацыі горада Аляксандр Вілкул.

У Кіеве цягнікі метро не спыняюцца на станцыях з вялікай колькасцю людзей, папярэдзіў мэр горада Віталь Клічко. «Жыхары і госці сталіцы выкарыстоўваюць метрапалітэн як сховішча», — нагадаў ён і заклікаў не ігнараваць сігналы паветранай трывогі.

Фото: t.me/KyivIndependent_official
Кіеўскі метрапалітэн. Фота: t.me/KyivIndependent_official

Кіраўнік Кіеўскай АВА Аляксей Кулеба паведаміў аб прафесійнай працы СПА ў вобласці.

Між тым Sputnik Moldova са спасылкай на МУС краіны піша, што памежнікі недалёка ад горада Брычаны знайшлі прадмет, падобны да ракеты. Тэрыторыя ачэпленая паліцэйскім патрулём і памежнікамі, чакаюць супрацоўнікаў спецыялізаваных службаў. Прыналежнасць ракеты не ўдакладняецца.

Нагадаем, з 10 кастрычніка Расія наносіць удары па энергетычнай сістэме Украіны.

У сераду, 23 лістапада, РФ выпусціла па Украіне 67 крылатых ракет Х-101/Х-555 «Калібр». Пацярпела мірнае насельніцтва: загінула 10 чалавек, у тым ліку 17-гадовая дзяўчына. Параненых — больш за трыццаць. На ўсіх украінскіх АЭС праз абстрэлы былі аварыйна спыненыя энергаблокі. Практычна ўсе рэгіёны краіны засталіся без святла, ацяплення і вады. Наступствы таго абстрэлу да канца так і не былі ліквідаваныя.