Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  2. «Казалі: „Хлопец, ты — дэбіл“». Электраманцёр расказаў «Люстэрку», як у дзень выбараў выйшаў у цэнтр Мінска з плакатам супраць Лукашэнкі
  3. «Выстройваюцца чэргі». У МУС расказалі, як міліцыя ладзіць рэйды па «дармаедах»
  4. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  5. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  6. США приостанавливают военную помощь Украине
  7. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  8. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  9. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  10. «Оскар-2025»: лучшим фильмом признана «Анора», лучшей актрисой — Майки Мэдисон
Читать по-русски


Украіну ў найбліжэйшыя месяцы чакаюць вырашальныя баі, якія стануць пераломным момантам у вайне. Пра гэта ў інтэрв'ю ўкраінскаму Forbes заявіў кіраўнік ГУР, генерал Кірыл Буданаў.

Кирилл Буданов. Фото с сайта ГУР МОУ
Кірыл Буданаў. Фота з сайта ГУР МАУ

Паводле Буданава, з сярэдзіны і да канца вясны Украіну чакаюць вырашальныя баі.

— Так, гэта пераломны момант, — заявіў Буданаў, адказваючы на ўдакладняльнае пытанне журналіста пра тое, ці будзе ў гэтых баях вырашацца лёс вайны.

Кіраўнік украінскай разведкі таксама заявіў, што вялікае расійскае наступленне ўжо ідзе, але яно такой якасці, што большасць нават не заўважае. Ды і мэты ў расіян ужо не такія амбіцыйныя, як у пачатку вайны.

— Рэальнасць такая, што яны ставяць сваёй мэтай да 31 сакавіка выйсці на адмінмежы Данецкай і Луганскай абласцей. Адчуваеце розніцу: узяць Кіеў за тры дні і выйсці калі-небудзь на нейкія межы.

Паводле словаў Буданава, у арміі РФ недахоп бранятэхнікі, снарадаў.

— Ужо два месяцы расійскія групоўкі, якія ў нас дзейнічаюць, жывуць у рэжыме максімальнай эканоміі боепрыпасаў. Больш-менш нармальна боепрыпасы цяпер выкарыстоўваюцца выключна ў Бахмуце і Ліманскім напрамку. Яны некалькі разоў спрабавалі штурмаваць Вуглядар і далей будуць спрабаваць, дадалася яшчэ гэтая лакацыя. На ўсіх іншых участках — рэжым эканоміі боепрыпасаў, — сцвярджае Буданаў.

Ён кажа, што экстранна нарасціць вытворчасць танкаў і ракет ва ўмовах вайны і санкцый Расія не ў стане, а тая вытворчасць, што ёсць, не пакрывае патрэбаў. Таму расійскія войскі вымушаныя пераходзіць да іншай тактыкі — вялікая колькасць пяхоты і стралковыя баі.

Буданаў кажа, што выстаяць Украіна змагла таму што абараняе сваю тэрыторыю і ў гэтым ёй дапамагае ўвесь свет. Галоўнымі перамогамі ў вайне ён называе разгром расійскіх сіл на кіеўскім напрамку, вызваленне Харкаўскай вобласці і Херсона.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што галоўная ўмова заканчэння вайны для Украіны — выхад на адміністрацыйныя межы 1991 года.

Пры гэтым Буданаў дапускае, што выхад на межы 1991 года можа не азначаць спынення вайны.

— Можна перавесці вайну ў зусім іншы фармат, можна перайсці да пастаяннай абарончай аперацыі. Добры прыклад — Ізраіль, які пастаянна жыве ў стане вайны, праводзіць абарончую аперацыю на сваіх межах. Верагодней за ўсё, гэта прывядзе нас да вырашэння ўнутраных праблем на тэрыторыях, якія былі раней акупаваныя, гэта велізарны блок пытанняў, — адзначыў Буданаў.