Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  2. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  3. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  4. «Выстройваюцца чэргі». У МУС расказалі, як міліцыя ладзіць рэйды па «дармаедах»
  5. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  6. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  7. «Оскар-2025»: лучшим фильмом признана «Анора», лучшей актрисой — Майки Мэдисон
  8. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  9. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  10. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
Читать по-русски


Кіроўная партыя Польшчы «Права і справядлівасць» прапанавала вынесці на рэферэндум пытанне пра загародзе на польска-беларускай мяжы. Грамадзян краіны хочуць спытаць, ці падтрымліваюць яны яе ліквідацыю. Пра гэта ў акаўнце партыі ў Х (экс-Twitter) паведаміў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

Загарода на мяжы Польшчы і Беларусі. Фота: twitter.com/straz_graniczna

Паводле міністра, адно з чатырох пытанняў, якія польскія ўлады хочуць вынесці на рэферэндум, гучыць так: «Ці падтрымліваеце вы ліквідацыю бар’ера на мяжы Польшчы з Беларуссю?»

— Народ вырашыць, ці будзе нашая мяжа і далей пастаянна абароненая, ці будзе яна бяспечная, — дадаў Блашчак.

Рэферэндум пройдзе ў Польшчы 15 кастрычніка ў перыяд парламенцкіх выбараў, рашэнне пра яго правядзенне Сейм разгледзіць 17 жніўня. Сярод іншых пытанняў, якія хочуць задаць палякам, — ці падтрымліваюць яны павышэнне пенсійнага ўзросту да 60 гадоў для жанчын і да 65 гадоў для мужчын, продаж дзяржпрадпрыемстваў і прыём нелегальных імігрантаў згодна з прынятымі ў ЕС працэдурамі рассялення.

Нагадаем, у Варшаве вырашылі пабудаваць загароду на мяжы з Беларуссю пасля рэзкага павелічэння плыні мігрантаў з краін Блізкага Усходу. Заходнія палітыкі абвінавачваюць беларускія ўлады ў тым, што тыя ўвозяць нелегалаў у краіну з мэтай далейшай перапраўкі ў ЕС.

Першыя платы з калючага дроту палякі пачалі ўзводзіць на мяжы з Беларуссю яшчэ летам пазамінулага года, у разгар міграцыйнага крызісу. А ў канцы студзеня 2022 года Польшча пачала будаваць металічную сцяну вышынёй 5,5 метра і даўжынёй 186 кіламетраў. Работы былі цалкам скончаныя да пачатку кастрычніка мінулага года.

Пасля гэтага каардынатар польскіх спецслужбаў Станіслаў Жарын заявіў, што цяпер польская мяжа — самая абароненая ў Еўропе, а незаконны ўезд у краіну з боку Беларусі цалкам заблакаваны.

Беларускія ўлады і навукоўцы асуджаюць пабудову плота і заяўляюць, што ён наносіць шкоду расліннаму і жывёльнаму свету.

Крытыка гучыць і з процілеглага боку загароды. У сваім відэазвароце па пытанні рэферэндуму Блашчак дэманструе эпізод інтэрв'ю з незалежнай дэпутаткай Еўрапарламента і прэзідэнткай польскай гуманітарнай арганізацыі Янінай Ахойскай-Аконьскай, дзе яна дапусціла, што плот у будучыні будзе знесены. Раней яна таксама выказвала сумневы ў мэтазгоднасці будаўніцтва загароды на мяжы з Беларуссю.