Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  2. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  3. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  4. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  5. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  6. Как выглядят обложки мировых газет после исторической перепалки Трампа и Зеленского (беларусские вас не удивят)
  7. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  8. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  9. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  10. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  11. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
Читать по-русски


Уначы 21 верасня Служба бяспекі Украіны і Ваенна-марскія сілы правялі спецаперацыю ў акупаваным Крыме, нанёсшы магутны ўдар па аэрадроме «Сакі», расказалі «Украінскай праўдзе» крыніцы ў спецслужбах.

Украинские военные. Фото: Генштаб ВСУ
Украінскія вайскоўцы. Фота: Генштаб УСУ

Паводле звестак крыніц, спецслужбы выкарыстоўвалі беспілотнікі, якія перагрузілі расійскую СПА, а потым запусцілі ракеты «Няптун».

На аэрадроме было не менш за 12 баявых самалётаў, у прыватнасці Су-24 і Су-30, а таксама ПЗРК «Панцыр». Тамсама знаходзілася база падрыхтоўкі аператараў БПЛА Mojaher. Гэтыя беспілотнікі расіяне выкарыстоўваюць для каардынацыі ўласных паветраных атак, а таксама як баявыя ўдарныя дроны.

У спецслужбе таксама заявілі, што ўдары Службы бяспекі і Ваенна-марскіх сіл трапілі ў цэль і нанеслі сур’ёзныя пашкоджанні расійскай тэхніцы.

У сваю чаргу ў Мінабароны РФ заявілі, што ў ноч на 21 верасня была «спыненая спроба кіеўскага рэжыму здзейсніць тэрарыстычную атаку беспілотнымі лётнымі апаратамі самалётнага тыпу па аб’ектах на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі».

«Сродкамі супрацьпаветранай абароны знішчана над акваторыяй Чорнага мора і тэрыторыяй Рэспублікі Крым 19 украінскіх БПЛА, над тэрыторыямі Курскай, Белгародскай і Арлоўскай абласцей — па адным», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.