Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  2. «Казалі: „Хлопец, ты — дэбіл“». Электраманцёр расказаў «Люстэрку», як у дзень выбараў выйшаў у цэнтр Мінска з плакатам супраць Лукашэнкі
  3. «Выстройваюцца чэргі». У МУС расказалі, як міліцыя ладзіць рэйды па «дармаедах»
  4. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  5. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  6. США приостанавливают военную помощь Украине
  7. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  8. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  9. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  10. «Оскар-2025»: лучшим фильмом признана «Анора», лучшей актрисой — Майки Мэдисон
Читать по-русски


Уладзімір Зяленскі заявіў, што пойдзе на другі прэзідэнцкі тэрмін толькі калі будзе працягвацца вайна. Пра гэта ён сказаў румынскім журналістам падчас візіту ў Бухарэст.

Владимир Зеленский во время визита в Бухарест, 10 октября 2023 года. Фото: пресс-служба президента Украины
Уладзімір Зяленскі падчас візіту ў Бухарэст, 10 кастрычніка 2023 года. Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны

— Калі вайна працягнецца — так, калі вайна скончыцца — не. Я не магу ўцячы падчас вайны, адказаў Зяленскі на пытанне пра свой удзел у выбарах.

Уладзімір Зяленскі адзначыў, што ён не ведае, калі скончыцца вайна, але мяркуе, што яна «на апошняй стадыі, самай складанай».

На пытанне румынскага журналіста пра тое, ці гатовы ён паціснуць «скрываўленую руку Уладзіміра Пуціна, каб спыніць вайну», Зяленскі сказаў, што прэзідэнт Расіі не настроены заканчваць канфлікт:

— Пацісканне рукі нічога не значыць. Калі вы хочаце спыніць вайну, вы робіце ўсё магчымае, каб спыніць яе. Вы размаўляеце з усімі людзьмі, якія гатовыя весці перамовы. Ён не хоча. Ён хоча рухацца наперад, і праблема не толькі ва Украіне. Ён хоча большага, тэрыторый, якія былі ў Савецкім Саюзе, я кажу пра Малдову, краіны Балтыі.

Прэзідэнцкія выбары ва Украіне мусяць прайсці ў канцы сакавіка 2024 года. Аднак паводле закона, падчас ваеннага становішча правядзенне выбараў забароненае. Раней прэзідэнт Зяленскі заяўляў, што гатовы праводзіць выбары, калі будзе забяспечаная магчымасць узяць у іх удзел усім грамадзянам Украіны, у тым ліку вайскоўцам, якія знаходзяцца на перадавой, уцекачам.

«Мы павінныя зрабіць, каб не было рызыкі бамбардавання, яна, вядома, будзе, але павінныя зрабіць, каб людзі на ўчастках былі абароненыя», — падкрэсліў Зяленскі.