Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  2. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  3. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  4. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  5. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  6. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  7. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  8. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  9. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  10. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  11. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
Читать по-русски


У панядзелак, 11 сакавіка, суддзі Міжнароднага крымінальнага суда на пленарным паседжанні абралі Тамока Аканэ кіраўніцай суда. Пра гэта спаведамляе прэс-служба МКС.

Томоко Аканэ. Фото: пресс-служба МУС
Тамока Аканэ. Фота: прэс-служба МКС

Аканэ падкрэсліла, што для яе вялікі гонар стаць кіраўніцай МКС.

«У гэты няпросты для суда час патрэбны стабільнае і адзінае кіраўніцтва, здольнае супрацоўнічаць. Я засяроджуся на спрыянні дыялогу паміж органамі суда, абаронай і прадстаўнікамі пацярпелых, а таксама на ўмацаванні дыялогу з дзяржавамі-ўдзельніцамі і дзяржавамі, якія яшчэ не ратыфікавалі Рымскі статут. Я таксама буду надаваць прыярытэтную ўвагу бяспецы і дабрабыту персаналу суда», — заявіла яна.

Нагадаем, 17 сакавіка 2023 года Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў міжнародныя ордары на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. Тамока Аканэ была адной з трох суддзяў, якія вынеслі рашэнне пра арышт.

Адзначаецца, што Пуцін і Львова-Бялова, як мяркуецца, нясуць адказнасць за ваеннае злачынства — незаконную дэпартацыю дзяцей і іх незаконнае перамяшчэнне з акупаваных тэрыторый Украіны на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі.

Вываз украінскіх дзяцей на тэрыторыю Расіі лічыцца ваенным злачынствам, заявіла незалежная міжнародная камісія па расследаванні парушэньняў ва Украіне, заснаваная Саветам ААН па правах чалавека.

У Расіі рашэнне МКС назвалі «юрыдычна нікчэмным», «саму пастаноўку пытання» — «абуральнай і непрымальнай». Тамока Аканэ, як і двое яе калегаў, была абвешчаная РФ у вышук.