Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  2. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  3. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  4. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  5. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  6. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  7. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  8. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  9. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  10. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  11. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
Читать по-русски


Сукупныя выдаткі на вайну ва Украіны, нават з улікам дапамогі ад ЗША і Еўропы, не выйдуць на парытэт з расійскімі. РФ, паводле ацэнак экспертаў, у 2024 годзе выдаткуе на вайну ад 121 млрд да 132 млрд даляраў. Абаронныя выдаткі Украіны складуць блізу 100 млрд даляраў, піша The Insider.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Абаронныя выдаткі Украіны на 2024 год запланаваныя на ўзроўні 1,2 трлн грыўняў, то-бок блізу 30 млрд даляраў, піша выданне. З ухваленага днямі пакета дапамогі ад ЗША на 60,8 млрд даляраў непасрэдна ваенная дапамога для УСУ складае ў найлепшым выпадку 35 млрд даляраў.

Але варта мець на ўвазе, што ўстойлівасць Украіны як дзяржавы ў цэлым залежыць і ад іншых бюджэтных выдаткаў. Украінскія чыноўнікі прызнаюць, што без замежнай дапамогі не змогуць плаціць заробкі 500 тысячам настаўнікаў, 1,4 млн дзяржслужбоўцаў і пенсіі 10 млн пенсіянераў.

Такім чынам, разам з амерыканскай дапамогай на 35 млрд даляраў і дапамогай ад усіх астатніх партнёраў сукупныя выдаткі Украіны на вайну, відаць, дасягнуць 100 млрд даляраў, палічыў The Insider.

У той жа час у Расіі ў 2023 годзе на вайну ў шырокім сэнсе гэтага слова (уключаючы бяспеку і сакрэтныя артыкулы) пайшло 13 трлн расійскіх рублёў, на 2024 год плануецца вылучыць яшчэ больш — 15 трлн. Паводле цяперашняга курсу гэта больш за 160 млрд долараў. Непасрэдныя ваенныя выдаткі Расіі на 2024 год ацэньваюцца экспертамі крыху больш сціпла — у дыяпазоне ад 121 млрд да 132 млрд даляраў.

Іншымі словамі, нават з амерыканскай дапамогай ваенны бюджэт Украіны не выйдзе на парытэт з расійскім. У той жа час кошт тэхнікі і ўзбраенняў, якія пастаўляюцца УСУ, істотна вышэйшы, бо праводзіцца па кантрактах ад амерыканскай і еўрапейскай прамысловасці з большым, чым у Расіі, удзельным коштам працоўнай сілы, сыравіны, электраэнергіі і іншага. Адпаведна, разрыў у забяспечанні войскаў на фронце боепрыпасамі, тэхнікай і іншымі рэсурсамі можа быць яшчэ большы, чым розніца ў грашовай ацэнцы ваенных выдаткаў, падкрэслівае выданне.

Самае галоўнае, што прыняты ў ЗША закон пра дапамогу Украіне не стварае доўгачасовага механізму фінансавання ўкраінскіх узброеных сіл. Улічваючы блізкія выбары прэзідэнта, не выключана, што амерыканцы прынялі апошні буйны пакет дапамогі Украіне ў агляднай перспектыве.

Менавіта таму генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг прасоўвае ідэю стварэння пад эгідай альянсу фонду дапамогі Украіне аб’ёмам 100 млрд даляраў на пяць гадоў.

Некаторыя эксперты заяўляюць пра неабходнасць яшчэ больш значных інвестыцый ва ўкраінскую армію. Былы кіраўнік Аб’яднанага камандавання Узброеных сіл Вялікабрытаніі Рычард Бэранс казаў у лістападзе 2023 года, што для перамогі УСУ неабходна 75 млрд даляраў на год цягам 2−3 гадоў. Пакуль такога ўзроўню фінансавання не прадбачыцца нават у самых смелых прагнозах.

Многія ўкраінскія ваенныя аналітыкі асцерагаюцца, што пакетаў такіх жа маштабаў можна не чакаць, а ўжо прынятае фінансаванне не дазволіць не толькі дасягнуць роўнасці магчымасцяў з расійскай арміяй, але нават праводзіць наступальныя аперацыі армейскага ўзроўню. На думку такіх песімістычна настроеных аналітыкаў, дапамогі ледзь хопіць, каб фронт не «пасыпаўся», а ў 2025 годзе Украіна можа аказацца ў вельмі складанай сітуацыі, падсумоўвае The Insider.