Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  2. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  3. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  4. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  5. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  6. Как выглядят обложки мировых газет после исторической перепалки Трампа и Зеленского (беларусские вас не удивят)
  7. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  8. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  9. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  10. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  11. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
Читать по-русски


Абстаноўка ў раёне аэрапорта Грознага ў час, калі туды падлятаў Embraer 190 азербайджанскай авіякампаніі AZAL, які пасля разбіўся ў Казахстане, была «вельмі складанай», заявіў кіраўнік Расавіяцыі Дзмітрый Ядроў. Ён пацвердзіў, што ў сталіцы Чачні ўводзіўся план «Дыван» у сувязі з атакай беспілотнікаў.

Специалисты по чрезвычайным ситуациям работают на месте крушения пассажирского самолета Embraer авиакомпании «Азербайджанские авиалинии» недалеко от города Актау, Казахстан, 26 декабря 2024 года. Фото: Reuters
Спецыялісты па надзвычайных сітуацыях працуюць на месцы крушэння пасажырскага самалёта Embraer авіякампаніі «Азербайджанскія авіялініі» недалёка ад горада Актау, Казахстан, 26 снежня 2024 года. Фота: Reuters

«Украінскія баявыя беспілотнікі ў гэты час ажыццяўлялі тэрарыстычныя атакі на цывільную інфраструктуру ў гарадах Грозны і Уладзікаўказ», — растлумачыў чыноўнік, адзначыўшы, што «неабходна старанна і цалкам выверыць усе абставіны здарэння».

Ядроў запэўніў, што пасля крушэння пасажырскага лайнера расійскі бок «неадкладна паведаміў» калегам з Казахстана і Азербайджана пра сваю «поўную і ўсёабдымную гатоўнасць» супрацоўнічаць падчас расследавання таго, што здарылася.

Кіраўнік Расавіяцыі пацвердзіў, што ў сувязі з атакай беспілотнікаў у раёне аэрапорта Грознага непасрэдна перад крушэннем лайнера AZAL уводзіўся рэжым «Дыван», пры якім усе паветраныя судны мусілі пакінуць небяспечную прастору. У той жа час, дадаў Ядроў, у Грозным склаліся неспрыяльныя метэаралагічныя ўмовы — стаяў шчыльны туман, праз які «на вышыні 500 метраў не было бачнасці».

Пілот Embraer 190, паводле кіраўніка расійскага нагляднага ведамства, двойчы паспрабаваў пасадзіць самалёт у Грозным, але абедзве гэтыя спробы былі беспаспяховымі.

«Камандзіру прапаноўваліся іншыя аэрапорты. Ён прыняў рашэнне ісці ў аэрапорт Актау», — паведаміў Ядроў.

«Шмат розных абставінаў, якія неабходна сумесна расследаваць. Да гэтай працы ў супрацоўніцтве з калегамі мы цалкам гатовыя», — падсумаваў кіраўнік Расавіяцыі.

Нагадаем, авіякатастрофа адбылася 25 снежня. Самалёт Embraer 190AR «Азербайджанскіх авіяліній» выконваў рэйс Баку — Грозны. Яго перанакіравалі ў Махачкалу нібыта праз туман, а адтуль лайнер вылецеў у казахстанскі горад Актау з прычыны няштатнай сітуацыі. На борце было 67 чалавек, у тым ліку 16 расіян. З іх сямёра загінулі, агульная колькасць ахвяр — 38.

Выжылыя пасажыры расказалі, што на борце было некалькі выбухаў. Хваставая частка лайнера мела мноства адтулін, іх прычына пакуль не высветленая, але эксперты дапускаюць, што гэта можа быць абстрэл расійскай СПА над Чачнёй.