Чыноўнікі прыдумалі «Карту беларуса». Што пра гэта вядома
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Урад хоча ўвесці спецыяльную «Карту беларуса». Гэтая прапанова прапісаная ў праекце Нацыянальнай стратэгіі дасягнення мэтаў устойлівага развіцця да 2040 года. Чыноўнікі плануюць, што гэтая карта сярод іншага будзе прадугледжваць дыверсіфікацыю (у дакуменце выкарыстоўваецца менавіта гэтая фармулёўка) аплаты медыцынскіх, адукацыйных і жыллёва-камунальных паслуг у залежнасці ад статусу знаходжання на тэрыторыі нашай краіны.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: shutterstock.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: shutterstock.com

У канцэпцыі прапісалі, што ў 2026−2030 гадах улады збіраюцца «зрабіць акцэнт на дзяржаўным кіраванні міграцыйнымі працэсамі». Прычына — забяспечванне нацбяспекі, захаванне правоў і свабод грамадзян у сферы міграцыі, гаворыцца ў дакуменце. Прычым у канцэпцыі ідзе гаворка як пра ўнутраную міграцыю, так і пра знешнюю.

Адзін з крокаў па кіраванні міграцыяй — распрацоўка інтэграванай інфармацыйнай сістэмы ідэнтыфікацыі асобы «Карта беларуса».

У канцэпцыі гаворыцца, што гэтая карта прадугледжвае «дыверсіфікацыю кошту паслуг у ахове здароўя, адукацыі, ЖКГ і іншых сферах у залежнасці ад статусу знаходжання на тэрыторыі рэспублікі».

Іншыя падрабязнасці па «Карце беларуса» не ўдакладняюцца (у тым ліку тое, на каго яна арыентаваная: толькі на замежнікаў, якія захочуць пераехаць у Беларусь, ці таксама на жыхароў нашай краіны).

Нагадаем, чыноўнікі збіраюцца актыўней прыцягваць працоўных мігрантаў з іншых краін, а для беларусаў, якія працуюць за мяжой, увесці абмежаванні па паслугах сацыяльнага сектару.

Што раней казалі ў МУС і дзяржСМІ пра гэтую карту

Такі дакумент, як «Карта беларуса», у апошнія гады згадвалі ў дзяржСМІ і ў МУС.

Напрыклад, у верасні 2021 года ў дзяржаўнай газеце «Мінская праўда» заяўлялі, што гэта «годны адказ карце паляка», падкрэсліўшы, што гэта было б «асабліва актуальна для беларусаў, якія жывуць на Беласточчыне».

«Мінская праўда» предложила ввести «Карту беларуса». Фото: facebook.com/kropkaorg
Дзяржгазета «Мінская праўда» прапаноўвала ўвесці «Карту беларуса», нумар за верасень 2021 года. Фота: facebook.com/kropkaorg

Даведка «Люстэрка». Уладальнікі карты паляка могуць атрымліваць польскія нацыянальныя візы, легальна працаваць у Польшчы, бясплатна вучыцца ў польскіх ВНУ, прэтэндаваць на ПМЖ на спрошчаных умовах.

У 2022 годзе пра магчымасць увядзення такога дакумента для грамадзян краін Балтыі і Польшчы з беларускімі каранямі заяўляў першы намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Віталь Навумчык. У гэтым выпадку гаворка ішла пра спецыяльны дакумент, які можна параўнаць з ВНЖ, але з прасцейшай працэдурай яго атрымання.

У МУС лічаць, што гэта дазволіць стварыць спрыяльнейшыя ўмовы для ўезду, доўгатэрміновага знаходжання і інтэграцыі замежнікаў у Беларусі.

Віталь Навумчык таксама заяўляў, што павялічылася колькасць зваротаў у раённыя аддзелы ўнутраных справаў па пытаннях пастаяннага пражывання ў Беларусі. Яны паступаюць у асноўным ад замежнікаў з беларускімі каранямі.

Як тлумачыў прадстаўнік МУС, гэта людзі, якія раней мелі беларускае грамадзянства, маюць падставы для яго набыцця ў парадку рэгістрацыі, з’яўляюцца беларусамі або ідэнтыфікуюць сябе з імі, з іх нашчадкамі. «Заканадаўства ўжо прадугледжвае магчымасць атрымання адпаведнага дазволу для пастаяннага пражывання названай катэгорыяй замежнікаў», — адзначаў Віталь Навумчык.

Чытайце таксама