Ураджэнец Гомеля ўзначаліў спіс самых багатых бізнесоўцаў Расіі паводле версіі Forbes
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Заснавальнік «Еўрахіма» і Сібірскай вугальнай энергетычнай кампаніі Андрэй Мельнічэнка стаў лідарам рэйтынгу найбагацейшых бізнесоўцаў Расіі паводле версіі часопіса Forbes. Яго капітал ацэньваецца ў $ 25,2 млрд.

Андрей Мельниченко. Фото: Wikimedia Commons
Андрэй Мельнічэнка. Фота: Wikimedia Commons

Мельнічэнка ўпершыню ўзначаліў гэты рэйтынг. Адзначаецца, што за год капітал мільярдэра вырас амаль удвая — адбылося гэта, паводле звестак журналістаў, у асноўным праз рост кошту «Еўрахіма», які займаецца вытворчасцю ўгнаенняў.

Летась Мельнічэнка займаў дзявятае месца сярод самых багатых расіян.

У сусветным спісе мільярдэраў паводле версіі Forbes Андрэй Мельнічэнка займае 58-е месца.

У сакавіку мінулага года ён назваў вайну ва Украіне трагедыяй і заклікаў спыніць яе.

«Рускі па нацыянальнасці, беларус па нараджэнні і ўкраінец па крыві, я адчуваю велізарны боль і разгубленасць, бачачы, як змагаюцца і гінуць брацкія народы», — сказаў мільярдэр.

Андрэй Мельнічэнка нарадзіўся 8 сакавіка 1972 года ў Гомелі ў сям'і выкладчыкаў, яго мама — украінка. Вучыцца ён з’ехаў у Маскву, пасля чаго застаўся жыць у Расіі.