Беларусам з усіх бакоў абяцаюць дэвальвацыю рубля — ад чыноўнікаў да банкіраў. Насельніцтва на фоне прагнозаў працягвае бегаць у абменнікі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У сакавіку насельніцтва прадало на 109,4 млн даляраў больш, чым купіла. Пра гэта паведамляе Нацбанк.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Reuters
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

Так, у сакавіку фізічныя асобы прадалі 971,5 млн даляраў, а набылі — на 109,4 млн менш. У цэлым у першым квартале насельніцтва аднесла ў абменнікі 2 млрд 783,6 млн даляраў, а купіла — на 263 млн даляраў менш.

Кампаніі як у сакавіку, так і ў цэлым у I квартале, актыўней куплялі валюту, чым здавалі ў абменнікі.

Што прагназуюць банкі і аналітыкі па курсе рубля да даляра на 2024 год

Нагадаем, паводле прагнозу некаторых беларускіх банкаў, нацыянальная валюта ў 2024 годзе можа аслабнуць да 10% што да цяперашніх значэнняў.

Аналітыкі BEROC таксама чакаюць, што нават пры адсутнасці шокаў беларускі рубель будзе слабець да кошыка валют і па выніках года знізіцца на 8−9%. Паводле іх прагнозу, пры знаходжанні курсу даляра да расійскага рубля паблізу 95−100 расійскіх рублёў за даляр курс даляра да беларускага рубля складзе 3,44 беларускага рубля за даляр у сярэднім за 2024 год (за гэты — 3,02 рубля). У такім выпадку 100 расійскіх рублёў будуць каштаваць 3,54 беларускага рубля.

У Нацбанку раней заявілі, што бачаць дэвальвацыйныя і інфляцыйныя рызыкі, звязаныя ў тым ліку з тым, што ў эканоміцы расце агульная сума «лішніх» сродкаў. Гэта выклікана сярод іншага тым, што насельніцтва і бізнес актыўна набіраюць крэдыты.

Нагадаем, беларускі рубель за I квартал гэтага года патаннеў на 2,28% у дачыненні да даляра.

Чытайце таксама